Атлант-М Сухарево

Официальный дилер Volkswagen
(+375 17) 206 0 206

Минск, ул. Шаранговича, 22/1

(+375 17) 206 0 206

(+375 44) 506 0 206 Velcom

(+375 29) 506 0 206 МТС

info@atlantm.by


«Атлант-М» падтрымаў фестываль беларускамоўнай рэкламы «Аднак!»

30.04.2013

«Атлант-М» падтрымаў фестываль беларускамоўнай рэкламы «Аднак!»

pic_1

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачнуўся 25 красавіка ўжо ў чацвёрты раз. Зрабіўшыся свежым трэндам, фестываль разлічвае не толькі сабраць найлепшыя маркетынгавыя і рэкламныя творы, але і звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе. Фестываль падштурхоўвае адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў свайго “прафесійнага шчасця” менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце — уключыць сваю выключнасць!

Упершыню ў гісторыі фестывалю ў адукацыйнай праграме 27 чэрвеня возьмуць удзел замежныя спецыялісты з Італіі і Японіі, якія раскажуць пра значнасць і адметнасць нацыянальнага складніка ў рэкламе сваіх краінаў, а таксама разам з прафесійнай супольнасцю Беларусі паспрабуюць разабрацца, якім чынам беларускасць паляпшае жыццё айчыннай рэкламы.

У чарговы раз холдынг «Атлант-М» сумесна з брэндам KIA выступіць аўтамабільным партнёрам фестывалю. У карыстанне арганізатараў будуць выдзелены некалькі аўтамабіляў КІА з вадзіцелямі.

У сваю чаргу, інвестыцыйная кампанія "Зубр Капітал" таксама падтрымала "Аднак!": у гэтым годзе кампанія заснавала спецыяльны конкурс «Зрабi Zabor!». Усім жадаючым прапанавана прыдумць выключную канцэпцыю прасоўвання выставы Zabor:

1. Візуальную камунікацыю арт-праэкту

2. План прасоўвання выставы (якія каналы прасоўвання карыстаем i чаму?)

Прыняць удзел можна як ў адной, так і адразу ў абедзвюх частках конкурсу. Пераможцам, вядома, ўручаць каштоўныя прызы.